У Беларусі зноў падаражэюць цыгарэты
З 1 лютага павялічаць кошты на цыгарэты ІІ і ІІІ цэнавай групы. Для І цэнавай групы кошты застануцца нязменнымі.
У прыватнасці, цыгарэты маркі Monte Сarlo Super Slims вытворчасці гродзенскай фабрыкі “Нёман” падаражэюць да 4700 рублёў, Winston XS — да 7900 рублёў, Winston Super Slims — да 7700 рублёў.
У студзені цыгарэты ў Беларусі падаражэлі на 10-30%, нагадвае АФН.