У Беларусі пройдуць Дні культуры Кітая

Культурны форум павінен падцвердзіць высокі ўзровень развіцця беларуска-кітайскага супрацоўніцтва і праводзіцца ў адказ на Дні культуры Беларусі ў КНР,якія прайшлі ў кастрычніку 2010 года. Афіцыйнае адкрыццё кітайскіх Дзён культуры адбудзецца на Вялікай сцэне Беларускай дзяржаўнай філармоніі, на якой выступяць артысты Аркестра майстроў кітайскай нацыянальнай музыкі, паведамляе БелТА.