У Бабруйску 18 дамоў на некалькі гадзінаў засталіся без цяпла

Аварыя здарылася 27 студзеня а 17.00. Разам з жылымі дамамі на вуліцах Крылова і Чарняхоўскага (усяго паўтары тысячы кватэр) без ацяплення і гарачай вады засталіся і некалькі сацыяльных аб’ектаў — яслі-садок, сярэдняя школа, Бабруйкі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны мастацкі каледж і некалькі інтэрнатаў.

Месца прарыву цеплатрасы знайшлі толькі праз дзве гадзіны, а яшчэ амаль праз 6 гадзінаў аварыю ліквідавалі, перадае БЕЛТА.