У 416 населеных пунктах Віцебшчыны аднавілі электразабеспячэнне
Прычынай праблемаў са святлом стаў моцны вецер, які пашкодзіў лініі электраперадач.
27-28 снежня з-за моцнай ветравай нагрузкі парушэнні ў электразабеспячэнні адбыліся ў Верхнядзвінскім, Расонскім, Полацкім, Аршанскім, Шумілінскім і Гарадоцкім раёнах. У іх было адключана 416 населеных пунктаў, 58 ліній электраперадач, 835 трансфарматарных падстанцыяў і 60 фермаў. Позна ўвечары 28 снежня ўсе наступствы стыхіі ліквідавалі і падача электрычнасці аднавілася, інфармуе БЕЛТА.