Цярэшчанка: “Калі ўлада не зменіцца, нас чакае дэфолт і эканамічны хаос”
Працоўны дзень кандыдата ў прэзідэнты пачынаецца з гарбаты і аўсянкі.
Пасля палітык збірае ў школу дачку, а яго самога на працу праводзіць жонка. Еўрарадыё правяло дзень з Віктарам Цярэшчанкам і высветліла, чаму кандыдат павінен ведаць, колькі “цыцак у каровы".
Карэспандэнт Еўрарадыё дабраўся да кватэры Цярэшчанкаў 14 снежня ў 7:30. У гэты час сям’я ўжо прачнулася і рыхтавалася да сняданку. Свой ранак Віктар Цярэшчанка па мажлівасці прысвячае сям’і. Пакуль палітык прыводзіць сябе ў парадак, яго жонка Наталля збірае малодшую дачку ў школу. Кандыдат распавёў Еўрарадыё, што падчас выбарчай кампаніі не высыпаецца, рыхтуе план працы загадзя, а працоўны дзень кандыдата лічыць звычайным днём.

Віктар Цярэшчанка: “Гэта як і звычайны дзень. Пад’ём, сняданак: аўсянка з разынкамі. Адпраўляем малодшую дачку ў школу. Калі яна сыходзіць, збіраемся самі. План працы рыхтуецца загадзя — тады чалавек настройваецца на тое, што запланаваў учора”.
У Віктара і Наталлі трое дзяцей. Усе дзяўчынкі. Дзве з іх ўжо не жывуць з бацькамі. Малодшая Цярэшчанка ходзіць у чацвёрты клас. Іра кажа, што настаўнікі ў школе і аднакласнікі хочуць, каб яе тата перамог на выбарах.

Іра Цярэшчанка: “Радуюцца, падтрымліваюць. Мой сусед Максім скача да столі дзеля таго, каб тата стаў прэзідэнтам”.
Ежу ў доме Цярэшчанкаў гатуе жонка кандыдата. Часам ёй дапамагае малодшая дачка Іра. Віктар гатаваць не ўмее, затое любіць фізічную працу на лецішчы, кажа Наталля.
Наталля Цярэшчанка: “Ён працаголік. Калі яго пакарміць сняданкам а дзевятай гадзіне раніцы, яго можна даклікацца толькі а дзевятай увечары. Ягоная мэта — будаваць. Гэта яго адпачынак”.
Нядаўна прарэкламавала адной жанчыне Віктара як кандыдата, дык тая ў яго закахалася, узгадвае Наталля.
“Учора я хадзіла ў цырульню да свайго майстра. Яна спытала, як я маюся. У яе ўжо сядзела жанчына — кліентка. І я пачала распавядаць, як у нас справы. А жанчына, што сядзела, сказала, што нават не ведае Цярэшчанку. Я ёй пачала казаць пра яго. Калі я сыходзіла, тая была закаханая па вушы. Не маглі з ёй разысціся на вуліцы. Яна распытвала пра дзяцей, дзе мы з мужам пазнаёміліся”.
Пасля сняданку ў Віктара Цярэшчанкі планаваўся візіт у амбасаду Грузіі. Пакуль Наталля збірала мужа, Віктар распавёў пра мэты сустрэчы. Маўляў, дыпмісіі хочуць ведаць, наколькі свабодна праходзяць выбары ў Беларусі.

“Сустрэча ў амбасадзе — гэта пытанні выбараў, дэмакратычнасць выбараў. Маё стаўленне да гэтага пытання, мая пазіцыя: тое, што адбываецца ў Беларусі, — гэта паварот да дэмакратыі, але калі ісці такімі крокамі, нам трэба гадоў пяцьдзесят”.

Пасля візіту ў амбасаду кандыдат заехаў у перадвыбарны штаб ды пачаў збірацца на сустрэчу з выбаршчыкамі ў Гродне. Пакуль ён вырашаў арганізацыйныя пытанні, кіраўнік яго штабу распавёў, наколькі строгі Віктар Цярэшчанка на працы.

“Найперш ён чалавек справы, прынцыповы. Пэўна, умее дыпламатычна сябе паводзіць, але строга патрабуе за даручаныя справы. З ім не вельмі проста, трэба ведаць яго манеру працы, яго прынцыпы і падыход”.

Перад вандроўкай у Гродна Віктар Цярэшчанка накіраваўся дадому, каб прыхапіць сёе-тое ў дарогу. Час падціскаў, таму абедаць не было калі, але жонка пераканала палітыка. Маўляў, у дарогу нельга без ежы.
А другой гадзіне Віктар Цярэшчанка выехаў з Мінска ў Гродна. Машыну вёў кіроўца. Пасля здарэння з тармазной сістэмай сваёй машыны ды выпадкаў з іншымі кандыдатамі Віктар Цярэшчанка сочыць за аўтамабілем. Як высветлілася, гэтым займаецца яго кіроўца Аляксандр.
Віктар Цярэшчанка: “Саша і сёння быў на станцыі, але гэта было звязанае з іншай справай, з тэхнічным станам машыны”.
Нагадаем, у машыне кандыдата падчас адной з планавых праверак знайшлі яўныя непаладкі. Была пашкоджана сістэма тармазоў і падушкі бяспекі. Кандыдат кажа, што гэта хуліганскі ўчынак. Але палітык не звязвае гэта з уладамі. Маўляў, кіраўніцтву краіны гэта цяпер нявыгадна. Па дарозе на Гродна Цярэшчанка распавёў, чаму не заклікае людзей на плошчу і ў якім выпадку пойдзе туды сам.
“Я нікога не заклікаю на плошчу. Нашая каманда на плошчу не пойдзе, і я сам не збіраюся, бо ў 19 толькі адчыняць скрыні. Вынікі будуць 20 снежня”.

Але калі будзе відавочная фальсіфікацыя, кандыдат абяцае, што ўсё ж такі выйдзе на плошчу.
Палітык дадае, што калі ўлада ў Беларусі не зменіцца, краіну чакаюць вялікія цяжкасці.
Віктар Цярэшчанка: “Калі прэзідэнтам застанецца Лукашэнка і калі ён захавае гэтую сістэму ў такім жа выглядзе — дэфолт і крызіс непазбежныя”.
Да Гродна кандыдат Віктар Цярэшчанка дабраўся без прыгодаў. Крыху паблукаўшы па старых вуліцах, мы знайшлі школу, дзе мелася адбыцца сустрэча з выбаршчыкамі.
У актавую залу прыйшло больш за 50 чалавек, каб паслухаць кандыдата. У асноўным гэта былі людзі сярэдняга і сталага ўзросту. Але прысутнічалі таксама і некалькі маладзёнаў. Пасля таго, як кандыдат тэзісна агучыў праграму, ў зале распачалася дыскусія:

Наведвальніца: “Тэорыя ў вас выдатная, але вы нічога не зрабілі — толькі словы. У вас сувязі, вы былі і там, і там, маглі прапанаваць і паказаць сваю тэорыю на асобна ўзятым калгасе”.
Віктар Цярэшчанка: “Мне не дадуць права павялічыць нядоімку ад падатковых інспекцый. Бюджэт з дзіркай, мы жывем у доўг. Не даюць мне права гэта зрабіць”.

Сярод іншага падчас дыскусіі палітык патлумачыў, за што і чаму абняліся Лукашэнка і Мядзведзеў.
“Ведаеце, чаму 10 снежня абняліся ў пэўнай ступені Мядзведзеў і Лукашэнка? Там нічога за Беларусь не было. Там страта суверэнітэту і страты для Беларусі. Там трэба было паказаць: бачыце, мы ўжо браты”.

Віктар Цярэшчанка падчас сустрэчы казаў і аб іншых прэтэндэнтах на пасаду прэзідэнта. У прыватнасці, ён адзначыў, што кандыдат мусіць ведаць, “колькі цыцак у каровы”, і назваў сябе самым падрыхтаваным. Маўляў, ніхто з кандыдатаў не быў на кіруючай пасадзе, і ім давядзецца вучыцца на месцы.
Сустрэча ў Гродне доўжылася больш за дзве гадзіны. Пасля яе наведвальнікі падзяліліся сваімі ўражаннямі з Еўрарадыё.
— Можна пагадзіцца з Віктарам. Ад сённяшняй улады мы гэтых мажлівасцяў не адчуваем.— Цярэшчанка — той кандыдат, які для мяне адзіны, якога варта было паслухаць.
— Мне падаецца ў яго такія планы, якія немагчыма выканаць, пры тым якая пазыка ў Беларусі.
— Добрая сустрэча. Яе можна праводзіць не толькі пад выбары, але і каб паразмаўляць з людзьмі.
— Калі гэты чалавек будзе абраны, ён рэалізуе сваю праграму.
— Чалавек з дзяржаўным мысленнем, які годны стаць прэзідэнтам.
У Мінск палітык вярнуўся толькі а першай гадзіне ночы. На думку Віктара Цярэшчанкі, гэты дзень хоць і быў досыць доўгі, але склаўся паспяхова.