Сёння адзначаецца Сусветны дзень супраць цэнзуры ў інтэрнэце
Ён прызначаны для аб'яднання намаганняў, каб зрабіць інтэрнэт вольным ад абмежаванняў і даступным для ўсіх.
Ніколі столькі краінаў не зазнавалі онлайн-цэнзуру ў той ці іншай форме, як цяпер, адзначае міжнародная арганзацыя "Рэпарцёры без межаў". Галоўныя ворагі інтэрнэту за гэты год — Сірыя, Кітай, Іран, Бахрэйн і В'етнам, паведамляе Радыё Свабода.