Сябры Статкевіча плануюць выдаць кнігу яго артыкулаў
У яе таксама ўвойдуць тэксты публічных выступаў.
Першыя артыкулы Міколы Статкевіча датаваныя яшчэ 90-ым годам і падпісаныя псеўданімам „Сымон Гарбавец, вайсковец“. Яны прысвечаныя рэфармаванню беларускага войска, паведамляе “Радыё Свабода”.
Псеўданім Сымон Гарбавец Статкевіч абраў не проста так. Гэтак звалі ягонага дзеда па лініі маці, які быў удзельнікам камуністычнага падполля ў Заходняй Беларусі, а потым уцёк у БССР дзе стаў старшынёй сельсавета. У 1937 годзе Гарбаўца арыштавалі і праз год расстралялі ў Слуцкай турме НКУС.
Палітвязень ужо даў згоду на публікацыю. Час выхаду кнігі пакуль невядомы.