Сведку пабояў у Глыбоцкай калоніі звінавацілі ў публічным п'янстве

Як нагадвае БелаПАН, Лінгу затрымалі ў Смаргоні 15 жніўня. Пры затрыманні яго збілі да такой ступені, што давялося выклікаць "хуткую дапамогу". 
Разгляд адміністрацыйнай справы Лінгі 19 жніўня праводзіў начальнік смаргоньскай міліцыі. Ён прызнаў Лінгу вінаватым. Пры гэтым сам смаргонец казаў, што нічога не піў. Дарэчы, пры затрыманні міліцыянты адмовіліся праводзіць медычны агляд затрыманага. Гэтыя ж міліцыянты выступілі адзінымі сведкамі па справе Лінгі, іншых сведкаў на разгляд справы не дапусцілі. 
Нагадаем, Юры Лінга 1 жніўня распавёў пра катаванні ў Глыбоцкай калоніі. Яго словы пацвердзілі маці вязняў. Пасля гэтага ў Лінгі пачаліся праблемы з міліцыяй. 
У МУС звесткі пра збіццё, галадоўкі і спробах суіцыду ў калоніі Глыбокага абвяргаюць.