Суд над беларусамі ў Лівіі працягнецца 4 чэрвеня

На сённяшнім паседжанні выступіў бок абароны і бок абвінавачвання. Абвінавачванне застаецца на ранейшых пазіцыях: падсудных вінавацяць у вайсковым супрацоўніцтве з рэжымам Муамара Кадафі. 21 траўня на судзе прысутнічалі прадстаўнікі расійскай, украінскай і беларускай амбасадаў, адзначае interfax.by.

Нагадаем, што ў жніўні мінулага года лівійскія паўстанцы затрымалі 25 грамадзянаў Беларусі, Украіны і Расіі. Усёй групе выставілі абвінавачванне ў аднаўленні вайсковай тэхнікі, якую рэжым Кадафі выкарыстоўваў для "знішчэння лівійскага народа". Самі затрыманыя кажуць, што былі завербаваныя для нафтаразведкі.

Фота — folksland.net