Статкевіча-старэйшага павіншавалі з Новым годам

Статкевіч-старэйшы мае 85 гадоў і жыве адзін у паўночным мікрараёне горада Баранавічы. Старшыня Баранавіцкай Рады Таварыства беларускай мовы Віктар Сырыца паведаміў, што прадстаўнікі дэмакратычных партый і арганізацый горада з’яўляюцца частымі гасцямі бацькі Міколы Статкевіча.

1 студзеня актывісты павіншавалі яго з Новым годам. Віктар Паўлавіч спадзяецца на Бога і добрых людзей і вельмі верыць, што дачакаецца вызвалення свайго сына, паведамляе сайт цэнтра “Вясна”.