Стан здароўя палітолага Сіліцкага стабілізаваўся
З рэанімацыі яго перавялі ў звычайную палату ў 1-й клінічнай лякарні Мінску.
38-гадовы Віталь Сіліцкі ўжо працяглы час змагаецца з цяжкай хваробай, нагадвае nn.by. З дапамогай Офіса за дэмакратычную Беларусь ён нейкі час лекаваўся ў клініцы ў Брусэлі. Ён прыняў рашэнне вярнуцца ў Беларусь з Бельгіі, калі стан здароўя пачаў імкліва горшаць.