Справай Яўгена Полудня займаецца Генпракуратура
Яго падазраюць ва злоўжыванні ўладай.
Крымінальную справу на намесніка міністра ўнутраных справаў пачалі 8 снежня. Як паведамляе сайт Генпракуратуры, створана следчая група, праводзіцца расследаванне.
Нагадаем, што Полудзень стаў намеснікам міністра і начальнікам міліцыі грамадскай бяспекі ў жніўні 2009 года.