Сляды мінскага тэракту шукаюць у Баранавічах
На баваўняным аб’яднанні з панядзелка пачынае працу спецыяльная камісія па расследаванні тэракту ў мінскім метро.
Правяральшчыкі будуць даследаваць дапаможныя службы прадпрыемства, у якіх захоўваецца і апрацоўваецца метал, дзе ўсталяваныя такарныя і фрэзерныя станкі. Рэвізія закране і хімічныя вытворчасці — напрыклад, аддзелачную фабрыку, дзе адбельваюць і фарбуюць тканіну.
Рабочых ужо папярэдзілі, каб строга трымаліся распарадку, не адчынялі дзверы і вокны. Па словах работнікаў прадпрыемства, камісія будзе працаваць на прадпрыемстве два тыдні.
Фота: sensusnovus.ru