Сікорскі: беларуска-расійскія вучэнні правакуюць Польшчу
Пра гэта кіраўнік польскага МЗС Радаслаў Сікорскі заявіў, каментуючы выказванні былога міністра нацыянальнай абароны Польшчы Рамуальда Шарамецьева.
Апошні некалькі дзён таму заявіў, што Беларусь і Расія рыхтуюцца да вайны з Польшчай. Паводле Шарамецьева, пра намер напасці на Польшчу сведчаць чарговыя ваенныя вучэнні Беларусі і Расіі "Захад 2013".
“Мы вельмі сур'ёзна ставімся да гэтага. Апошнія сумесныя вучэнні Расіі і Беларусі “Захад-2009” былі дакладна правакацыйнымі ў стасунку да Польшчы. Я тады напісаў ліст сакратару Паўночнаатлантычнага дагавору, а НАТО прыняла вельмі дакладную пазіцыю ў гэтым пытанні. Польскія войскі таксама сёлета прымуць удзел у вучэннях НАТО, якія адбудуцца ў Польшчы. Войска заўсёды рыхтуецца да горшага, то бок да вайны”, — заявіў Сікорскі тэлеканалу TVP Info .