Швейцарская электрычка рыхтуецца да прэзентацыі ў Мінску

Як паведамляе прэс-цэнтр Беларускай чыгункі, прэзентацыя электрацягніка запланаваная на канец сакавіка. На гэтую падзею ў Мінск будуць запрошаныя кіраўнікі  "Stadler Bussnang AG", прадстаўнікі чыгунак краін СНД, Літвы, Латвіі, Эстоніі і Фінляндыі.