Штодня ў Беларусі затрымліваюць каля 20 замежнікаў

Пра гэта ў аўторак паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Мінску начальнік галоўнага консульскага ўпраўлення МЗС Беларусі Аляксандр Астроўскі:
120522 Astrouski 2.mp3
“Орган, які затрымаў замежніка, абавязаны цягам сутак паведаміць у галоўнае консульскае ўпраўленне. У 75-80% выпадкаў гэта спрацоўвае. Штодня мы атрымліваем каля 20 паведамленняў пра затрыманне. І разам з нашымі нотамі мы накіроўваем гэта ў пасольствы”.

Дарэчы, калі замежнік не хоча, каб пра яго затрыманне ведалі на яго радзіме, у пасольства могуць нічога не паведамляць.

Фота — bymedia.net