Шанцы Беларусі на Еўрабачанні ацэньваюць як адзін са 100

Ірландская букмекерская кантора paddypower пачала збор ставак на еўрапейскі песенны конкурс. Наша спявачка Анастасія Віннікава з рэйтынгам адзін са 100 дзеліць апошні радок разам з прадстаўнікамі Балгарыі, Літвы, Македоніі і Сан Марына.

А найбольшыя шанцы, паводле ставак, мае Нарвегія – 2 з 7. Адразу за ёй у спісе ідзе Францыя і Германія. У пяцёрку першых трапіла таксама Расія.

Фота: belta.by