Сёння пройдуць суды над затрыманымі 19 снежня

Людзей будуць судзіць у судзе Маскоўскага раёна. Паводле “Вясны”, затрыманых падчас учарашняй акцыі таксама прывозілі ў РУУС Цэнтральнага раёна. Усяго каля 12 чалавек. Усіх іх пасля ўзяцця адбіткаў пальцаў вызвалілі без складання пратаколаў.