Сёння афіцыйна адкрыюць Nord Stream
Старт камерцыйным пастаўкам газу праз новы газапровад дадуць прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў і канцлер ФРГ Ангела Меркель.
У цырымоніі таксама прымуць удзел еўракамісар па энергетыцы Гюнтэр Этынгер, прэм'ер-міністры Францыі Франсуа Фіён і Нідэрландаў Марк Рутте. Усяго на цырымонію ў Любмін на паўночным усходзе Германіі, дзе магістраль выходзіць набераг, запрошаныя 420 гасцей, паведамляе ВВС.
Нагадаем, што выкарыстанне новага газапровада моцна скароціць пастаўкі расійскага газа ў Еўропу праз Украіну. Паўплывае Nord Stream і на транзіт праз Беларусь.