13 гадоў таму знік Юрый Захаранка

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, 47-гадовы Юрый Захаранка, экс-міністр унутраных спраў, адзін з лідараў апазіцыі, стаў ахвярай "эскадрона смерці".

У 2000 годзе сям'я Захаранкі атрымала палітычны прытулак у Нямеччыне. Міжнародныя праваабарончыя арганізацыі неаднаразова патрабавалі ад уладаў Беларусі расследавання знікнення палітыка.

Дарэчы, сёлета ў студзені расследаванне знікнення Юрыя Захаранкі ў чарговы раз было працягнутае на тры месяцы. Справу вядзе Следчы камітэт.

Фота — bymedia.net