Дыпламаты Польшчы і Украіны ў Мінску разыгралі "Еўра-2012"
Зборныя амбасадаў разышліся мірам — 1:1.
Матч быў прымеркаваны да пачатку чэмпіянату Еўропы, які сёлета пройдзе адразу ў дзьвюх краінах — Польшчы і Украіне. Узначальвалі каманды самі амбасадары. З боку Украіны — Віктар Ціханаў, з боку Польшчы — Лешак Шарэпка. Што праўда, украінскі дыпламат на поле выйсці не рызыкнуў. Як ён заўважыў у размове з Еўрарадыё — не той узрост (Ціханаву ўжо 62 гады). А вось 40-гадовы Шарэпка гуляў як сапраўдны форвард. Галоў не забіў, але момантаў меў дастаткова і нават невялікую траўму атрымаў.
Скончылася сустрэча дыпламатычна — з лікам 1:1. У першым тайме вызначыўся ахоўнік польскай амбасады, а ў другой палове сустрэчы украінцы адыграліся.

Лешак Шарэпка ў атацы.



Украінская каманда гуляла ў форме "Шахцёра". Яе амбасадзе прэзентаваў асабіста алігарх Рынат Ахметаў.

Пасол Украіны назірае за гульнёй.

Лешак Шарэпка атрымаў невялікую траўму рукі.


Украінская група падтрымкі.

І польская.


Пасля траўмы Шарэпка нейкі час адпачываў ад гульні, размаўляючы з украінскім калегам.

Палякі святкуюць гол.

У перапынку украінскія заўзятары зладзілі невялікі канцэрт.
Пасля гульні Віктар Ціханаў падарыў Лешаку Шарэпку пляшку гарэлкі ў форме футбольнага мяча.
Фота на памяць.