Расіяне выкупілі на новы год увесь Мірскі замак
Усе нумары забраніраваныя аж да 10 студзеня. Беларусы на святы туды не трапяць.
У Мірскім замку, як вядома, працуе гатэль на 35 месцаў. Усе яны занятыя расійскімі гасцямі, для якіх распрацавалі спецыяльную праграму, паведамілі Оnliner.by у замку.
Пры гэтым адміністрацыя не кажа, колькі трэба заплаціць за такі адпачынак, спасылаючыся на камерцыйную таямніцу. У звычайныя дні двухпакаёвы люкс каштуе 600 тысяч, нумар “камфорт” — 450 тысяч рублёў.