Раёнкі публікуюць “кампрамат” на Алеся Бяляцкага

Матэрыял выйшаў за подпісам Дзяніса Паляванава. У ім ачарняецца праваабарончая дзейнасць Алеся Бяляцкага.

Звярстаны артыкул спецыяльна на двух палосах, 6-й і 7-й, каб больш прыцягваў увагу. Акцэнт у ім робіцца на тое, што Бяляцкі — вельмі багаты чалавек, які ўхіляўся ад выплаты падаткаў. Аўтар артыкула піша, што Бяляцкі гэтыя грошы скраў у дзяржбюджэта Беларусі, хаця ад беларускай дзяржавы Алесь не атрымаў ні капейкі.

Вядома, што на мінулым тыдні падобны артыкул з’явіўся і ў “Пастаўскім краі”.