Прадаўцы: Гарэлку перад падаражэннем не скуплялі

У сталічнай краме “Аматыста” кажуць, што кошты ўзняліся адчувальна:

Супрацоўніца крамы: “Мы атрымалі гарэлку “Бульбаш”: старая цана была 35 тысяч, цяпер 41,5. Гэта паўлітровая бутэлька”.

Яшчэ ў трох дзясятках мінскіх крамаў попыт на гарэлку падчас выходных называюць звычайным. Дарэчы, кошты ў большасці з іх яшчэ старыя, бо не было новых паставак.

Фота — forum.onliner.by