Помнік “Пакутнікам за волю і незалежнасць” у Маладзечне заменяць на Дажынкі

Пра гэта Еўрарадыё распавёў мясцовы праваабаронца Алесь Капуцкі.

Капуцкі: “Яго збіраюцца адтуль пераносіць. Куды – пакуль невядома. На тым месцы пабудуюць іншы помнік – Багародзіца на Калюмне. Калі помнік перанясуць недалёка ў цэнтр горада, мы зможам з гэтым пагадзіцца. Але калі будуць пераносіць невядома куды, мы будзем прымаць дзеянні ў абарону гэтага помніка”.

Нагадаем, помнік “Пакутнікам за  волю у і незалежнасць” быў пастаўлены пры колішнім мэры горада Генадзю Карпенку. Гэта валун, аздоблены крыжам Еўфрасінні Полацкай. Напачатку на ім быў яшчэ бел-чырвона-белы сцяжок, які потым прыбралі.