PomidorOff амаль скончыў пяцігадовую працу над новым альбомам
Назва дыска будзе пачынацца на літару "П", а прэзентуюць яго з пельменямі і півам. (Відэа, Фота)
У верасні-кастрычніку праект PomidorOff збіраецца выдаць новы альбом, над якім музыкі працавалі апошнія пяць гадоў. Па словах лідара гурта Аляксандра Памідорава, працэс так моцна зацягнуўся з-за таго, што музыкі ўвесь гэты час шукалі шчасця, працуючы за мяжой і проста не было магчымасці сабрацца ў студыі. Але цяпер ужо 5 з 13 песень амаль гатовыя. Працэс звядзення ды вычысткі розных дробных хібаў музыкі плануюць скончыць да канца жніўня. Праўда, большасць песень, якія трапяць на кружэлку, прызнаецца Аляксандр, ужо неаднаразова гучалі на публіцы.
Аляксандр Памідораў: "Шмат песень гралася. Адзінае, што яны граліся з рознымі варыянтамі тэкстаў, канцавы варыянт тэкстаў няшмат хто чуў. Ёсць песні, якія выконваліся акустычна ў вузкім коле, нешта я выкладаў у сацыяльных сетках. Але ёсць дзве ці тры песні, якія ўвогуле ніхто не чуў. І будзе яшчэ ў якасці бонуса clear-version адной з песень альбома і адна песня з зусім іншага праекту".
Па словах лідара гурта, у адрозненні ад мінулага дыска "Свята пакрадзенае" на гэтым альбоме толькі тэксты належаць Памідораву, а музыка пісалася ўсімі ўдзельнікамі гурта. Да таго ж новы дыск атрымліваецца даволі пафасным, але і прасцейшым па аранжыроўках.
Аляксандр Памідораў: "Вылазіць шмат пафасных рэчаў. Як мая жонка жартуе: а за спіной развіваецца андрэеўскі сцяг! У прынцыпе, у песнях размова ідзе пра даволі простыя рэчы, якія вакол нас штодзённа. Зрэшты, і тэксты тут больш простыя, і больш простыя рыфмы і рытміка простая, але ёсць некаторыя моманты, калі вельмі расчуліцца, то можна і слязу пусціць".
Апроч ужо сталых музыкаў PomidorOff Сяргея Канановіча ды Змітра Харытановіча ў запісе адной з песень браў удзел бубнач Павал Ермачэнка вядомы па мянушцы “Бонга”. Яшчэ адзін трэк на дыску будзе запісаны ў суправаджэнні вядомага замежнага аркестра.
Памідораў збіраецца распаўсюджваць новы альбом у асноўным праз інтэрнэт. Разам з тым ён выдасць невялікі тыраж на дысках. А вось прэзентацыя чакаецца “нетрадыцыйная”.
Аляксандр Памідораў: "Можа быць, зраблю тое, што ўжо даўно збіраўся зрабіць – пазваць журналістаў ды сяброў, паставіць дыск на праслухоўванне, і ў гэты час частаваць усіх пельменямі, гарэлачкай, піўком, морсікам... А рабіць пампезны канцэрт... Ну, калі будуць прапановы, то, зноў жа, паклічам сяброў і, мяркую, у тры гурты зробім які-небудзь канцэрцік".
За пяць гадоў працы над альбомам дыск паспеў змяніць ужо шмат працоўных назваў і да гэтага часу яшчэ невядома, на якой з іх спыняцца музыкі. Аляксандр прызнаўся, што, хутчэй за ўсё, гэта будзе слова на літару "п".
Аляксандр Памідораў: "Шмат песень гралася. Адное, што яны граліся з рознымі варыянтамі тэкстаў, канцавы варыянт тэкстаў няшмат хто чуў. Ёсць песні, якія выконваліся акустычна ў вузкім коле, нешта я выкладаў у сваіх сацыяльных сетках. Але ёсць дзве ці тры песні, якія ўвогуле ніхто не чуў. І будзе яшчэ ў якасці бонуса clear-version адной з песень альбома і адна песня з зусім іншага праекту".
Па словах лідара гурта, у адрозненні ад мінулага дыска "Свята пакрадзенае" на гэтым альбоме толькі тэксты належаць Памідораву, а музыка пісалася ўсімі ўдзельнікамі гурта. Да таго ж новы дыск атрымліваецца даволі пафасным, але і прасцейшым па аранжыроўках.
Аляксандр Памідораў: "Вылазіць шмат пафасных рэчаў. Як мая жонка жартуе: а за спіной развіваецца андрэеўскі сцяг! У прынцыпе ў песнях размова ідзе пра даволі простыя рэчы, якія вакол нас штодзённа. Зрэшты і тэксты тут больш простыя, і больш простыя рыфмы і рытміка простая, але ёсць некаторыя моманты, калі вельмі расчуліцца, то можна і слязу пусціць".
Апроч ужо сталых музыкаў PomidorOff Сяргея Канановіча ды Змітра Харытановіча ў запісе адной з песень браў удзел бубнач Павал Ермачэнка вядомы па мянушцы “Бонга”. Яшчэ адзін трэк на дыску будзе запісаны ў суправаджэнні вядомага замежнага аркестра.
Памідораў збіраецца распаўсюджваць новы альбом у асноўным праз інтэрнэт. Разам з тым ён выдасць невялікі тыраж на дысках. А вось прэзентацыя чакаецца “нетрадыцыйная”.
Аляксандр Памідораў: "Можа быць зраблю тое, што ўжо даўно збіраўся зрабіць – пазваць журналістаў ды сяброў, паставіць дыск на праслухоўванне, і ў гэты час частаваць усіх пельменямі, гарэлачкай, піўком, морсікам... А рабіць пампезны канцэрт... Ну, калі будуць прапановы, то зноў жа пазавем сяброў і, мяркую, у тры гурты зробім які-небудзь канцэрцік".
За пяць год працы над альбомам дыск паспеў змяніць ужо шмат працоўных назваў і да гэтага часу яшчэ невядома, на якой з іх спыняцца музыкі. Аляксандр прызнаўся, што хутчэй за ўсё гэта будзе слова на літару "п".