"Піраты" пратэстуюць супраць рэгулявання інтэрнэту

На знак пратэсту цэлы дзень не працуе англійская старонка Вікіпедыі. Хатняя старонка ў WordPress паказвае відэа, якое сцвярджае, што SOPA "ламае інтэрнэт" і просіць карыстальнікаў дадаваць сваё імя ў петыцыю супраць законапраекта.

Ва ўсім свеце некалькі сайтаў Пірацкіх партыяў былі пераведзены ў аўтаномны рэжым.

У Маскве каля амбасады ЗША актывісты Пірацкай партыі правялі пікет. Падчас акцыі былі затрыманыя два сябры партыі, у тым ліку яе старшыня Павел Рассудаў. Пазней паліцыя іх адпусціла.