Пажар знішчыў серверы Яндэкса
Сёння не працуе расійская пошукавая сістэма Яндэкс.
Паводле звестак сайту "Актуальная праўда", у датацэнтры, дзе захоўваюцца серверы кампаніі, адбыўся магутны пажар, а ў офісе адсутнічае інтэрнэт.
Галоўная старонка Яндэкса грузіцца, аднак не працуе ніякія сэрвісы, у тым ліку пошта, "Яндэкс.Карты" ды іншыя. Не працуе і пошукавы сэрвіс Rambler, які выкарыстоўваў механізм пошуку Яндэкса.