Паўлу Свярдлову перадалі на Акрэсціна цёплыя рэчы і ежу
Раніцай 23 чэрвеня ў ізалятар, дзе ўтрымліваюць журналіста Еўрарадыё, прыйшлі яго сваякі.
У іх прынялі перадачу, але сказалі, што, магчыма, да арыштанта дойдзе не ўсё. Тое, што яму не дазволяць атрымаць зараз, пакладуць у камеру захоўвання і тады рэчы можна будзе забраць пасля адседкі.
Паўла Свярдлова затрымалі а 10.00 22 чэрвеня ля пад’езда яго дома, калі журналіст ішоў на працу. У той жа дзень яго асудзілі на 15 сутак арышту нібыта за нецэнзурную лаянку.