Пастаўкі комплексу С-400 у Беларусь пачнуцца пасля 2015 года

Першапачаткова пераўзбраенне закране толькі расійскія войскі супрацьпаветранай абароны, паведамляе ІТАР-ТАСС. Пасля таго, як патрэбы расіян будуць задаволеныя, пачнуцца пастаўкі сістэм С-400 Беларусі і Казахстану.

Зараз у Беларусі на ўзбраенні знаходзяцца коплексы С-300 савецкай і расійскай вытворчасці.