У парку 40-годдзя Кастрычніка рубяць елкі пад кітайскі гатэль (фота)

16 лютага ў парку ўзнавілася высечка дрэваў. Там пабудуюць гасцініцу "Пекін".

Высечкай дрэваў займаецца "Зеленбуд".

Гэтае дрэва вельмі замінае будучай кітайскай гасцініцы.

Цяпер, відаць, папілуюць на дровы ці дошкі.

У машыны загружаюць ужо спілаваныя дрэвы. Можа на пілараму вязуць...

Чарговая елка замінала кітайскаму гатэлю.

Нядаўнія сосны. Цяпер проста матэрыял для будоўлі.

Нагадаем, у парку 40-годдзя Кастрычніка збіраюцца пабудаваць гасцініцу "Пекін". Секчы дрэвы ў парку пачалі ў студзені, але пад ціскам грамадскасці і эколагаў спынілі будаўніцтва. Чыноўнікі абяцалі не аднаўляць высечку парку і змяніць план будовы. Аднак секчы дрэвы пачалі зноў 16 лютага, нягледзячы на ўмяшальніцтва Мінпрыроды.