Падначалены Мікалая Чаргінца асуджаны за парнаграфію

50-гадовага мужчыну прызналі вінаватым у распаўсюджанні парнаграфіі, паведамляе БелаПАН. Два гады таму паэт закахаўся ў школьніцу і вырашыў прызнацца ў сваіх пачуццях. Ён узяў з інтэрнэту парнаграфічныя фотаздымкі непаўналетніх, уставіў дзякуючы кампутарнай праграме свае здымкі ды аздобіў гэтыя калажы непрыстойнымі вершамі. Усё гэта ён змясціў на CD і падараваў дыск 15-гадовай дзяўчынцы. Гэта і стала падставай для крымінальнай справы.

Адметна, што гэты паэт уваходзіць у Саюз пісьменнікаў Беларусі. Старшыня гэтай арганізацыі Мікалай Чаргінец — аўтар раману “Тайны авальнага кабінету”. Вядомы блогер Яўген Ліпковіч знайшоў там прыкметы парнаграфіі, аднак пісьменніка за гэта не асудзілі. А вось блогеру прысудзілі штраф за абразу.