Падчас выбуху на Лагойшчыне загінуў адзін чалавек
Цела мужчыны знайшлі пад заваламі дома.
Нагадаем, учора ў інтэрнаце ў вайсковым гарадку ў вёсцы Малінаўка ў Лагойскім раёне адбыўся выбух. У выніку, абрынуўся цэнтральны пад'езд трохпавярховага будынку, было разбурана каля сямі кватэр. Агулам пацярпела каля 15 чалавек, чацвёра былі шпіталізаваныя ў лагойскай раённай бальніцы. У рэанімацыі знаходзіцца 24-гадовы мужчына, якому выбухам адарвала нагу.
Як паведамляе БЕЛТА, асноўнай версіяй здарэння спецыялісты лічаць выбух бытавога газу. Спецыяльныя камісія высвятляе прычыны выбуху.