Пад Бягомлем знайшлі 26 унікальных каменных крыжоў

Крыжы знаходзіліся проста на вясковых могілках, якія месьцяцца літаральна каля самай трасы Мінск-Полацк. Яны вельмі рознага памеру. Вышынёй ад 30 сантыметраў да 2 метраў, паведамляе “Польскае радыё для Беларусі”.

Знаходка ўнікальная тым, што каменных крыжоў па ўсёй Беларусі вядома ўсяго некалькі дзесяткаў. Гэтая колькасьць зараз павялічылася амаль на палову.

Пакуль складана сказаць, да якога перыяду адносяцца крыжы, знойдзеныя Дыбоўскім. Магчыма, гэтым пытаннем зоймуцца прафесіянальныя гісторыкі.