Новы Марш мільёнаў у Расіі прызначаны на 15 верасня
Расійская апазіцыя дамовілася пра дату чарговай пратэстнай акцыі Марш мільёнаў.
15 верасня ён павінен прайсці ва ўсіх рэгіёнах Расіі, заявіў лідар "Левага фронта" Сяргей Удальцоў. Па яго словах, якія перадае ВВС, на працягу лета актывісты апазіцыі плануюць наведаць расійскія рэгіёны, дзе будуць агітаваць грамадзян за ўдзел у Маршы мільёнаў.
У паседжанні аргкамітэта ў чацвер прынялі ўдзел сталыя заяўнікі і ўдзельнікі нядаўніх апазіцыйных акцый: Аляксей Навальны, Барыс Нямцоў, дэпутаты Дзярждумы Ілля Панамароў, Дзмітрый Гудкоў і шэраг іншых актывістаў.
Фота — photo.argumenti.ru