Ніводзін матч 2-га тура чэмпіянату Беларусі не пакажуць па TV

У гутарцы з карэспандэнтам Goals.by ён заявіў, што цяпер вядуцца перамовы пра трансляцыю ключавога паядынку наступнага, 3-га тура. Дамову з Беларускай федэрацыяй футболу пра трансляцыю чэмпіянату тэлеканал дагэтуль не падпісаў.

Нагадаем, у 2-м туры чэмпіянату Беларусі, які адбудзецца 31 сакавіка, згуляюць БАТЭ — "Белшына", "Нёман" — "Мінск", "Дынама" (Мінск) — "Славія", "Шахцёр" — "Гомель", "Тарпеда" — "Нафтан".