Невядомы ў Пецярбургу пагражаў падарваць "беларускае метро"
Паліцыя Пецярбурга шукае ананіма, які паведаміў пра "мініраванне" маскоўскага і мінскага метро.
Як паведамляе сайт konkretno.ru, у 3 гадзіны ночы невядомы патэлефанаваў у паліцыю і заявіў, што рыхтуе выбух і тэракт. Пасля гэтага ананім дадаў: "Падарву маскоўскае метро і беларускае. Хачу падарваць Бацьку!" Пасля гэтага невядомы адключыўся.
Званок быў зроблены з мабільніка, зарэгістраванага на 50-гадовую жанчыну Пецярбурга. Паліцыі яна сказала, што тэлефонам карыстаецца яе 23-гадовы сын. Ён катэгарычна заявіў паліцыянтам, што праваахоўнікам не тэлефанаваў.
Паліцыя вядзе праверку. У кватэрах маці і сына выбуховых рэчываў не знайшлі.