Нечаканы снег прывёў да шасці ДТЗ у сталіцы

Супрацоўнік ДАІ: "У цяперашні момант няма інфармацыі, што ёсць заторы. Зранку былі ў раёнах, дзе масты, дзе пад’ёмы, дзе быў галалёд... Цяпер выйшла тэхніка — усё у парадку. З 7 да 9 ранку ў нас было зарэгістравана 6 ДТЗ".

Нагадаем, уначы 27 сакавіка ў Мінску выпаў снег. Праз начныя замаразкі на дарогах утварылася галаледзіца.

Дарэчы, на гэтым тыдні ў Беларусі чакаецца няўстойлівае надвор’е. Уначы па некаторых раёнах тэмпература апусціцца да -4.

Фота — auto.onliner.by