Назіральнікі АБСЕ сустрэліся з кіраўніцтвам Цэнтравыбаркаму
Сустрэча прайшла без журналістаў.
Як паведаміў БелаПАН сакратар ЦВК Мікалай Лазавік, Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) АБСЕ на сустрэчы прадстаўлялі кіраўнік місіі Антонія Мілашоскі, яго намеснік Дональд Бісон, аналітык па выбарах Зоран Лучыч і дарадца дэпартамента па выбарах Бюро Рычард Лапкін.
Кіраўнік назіральніцкай місіі прапанаваў сустракацца штотыдзень і абмяркоўваць пытанні. Падчас сустрэчы старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына ўручыла прадстаўнікам місіі 12 пасведчанняў міжнародных назіральнікаў.
Плануецца, што агулам у місію БДІПЧ увойдуць 36 доўгатэрміновых і 270 кароткатэрміновых назіральнікаў. 22 жніўня прадстаўнікі місіі плануюць правесці ў Мінску прэс-канферэнцыю.
Фота — telegraf.by