Наста Шулейка атрымала штраф памерам 700 тысяч рублёў
Суд над Паўлам Вінаградавым і Вікторыяй Рамашкевіч яшчэ не завяршыўся.
Нагадаем, што актывістаў затрымалі 30 і 31 снежня і пратрымалі пад вартай да суда. Іх вінавацяць у бруднай лаянцы. праваабаронцы лічаць, што такім чынам маладзёнаў хацелі ізаляваць і недапусціць іх удзелу ў магчымых акцыях пратэсту ў навагоднюю ноч.