Намесніка міністра ўнутраных спраў Яўгена Полудня затрымалі

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, затрыманне адбылося яшчэ на мінулым тыдні. 

Пра гэта паведамляе інфармацыйнае агенцтва БелаПАН. Нагадаем, што палкоўнік Полудзень быў не проста намеснікам міністра, але і начальнікам міліцыі грамадскай бяспекі.

У МУС і КДБ Беларусі гэтую інфармацыю не каментуюць. У чым вінавацяць Полудня, пакуль невядома. У прыёмнай намесніка міністра карэспандэнту Еўрарадыё паведамілі, што Яўгена Полудня сёння і заўтра хутчэй за ўсё не будзе. 

111212-poluden.mp3

Намеснікам міністра Яўген Полудзень быў прызначаны 4 жніўня 2009 года.

Намеснік міністра ўнутраных справаў перавысіў службовыя паўнамоцтвы?

Прынамсі, неафіцыйна называюць менавіта гэтую прычыну затрымання Яўгена Полудня.

Як удакладняе "Комсомольская правда в Беларуси", высокапастаўленага міліцэйскага чыноўніка затрымалі ўвечары ў пятніцу. Яго сваякі не выходзяць на сувязь.

Нагадаем, што пра затрыманне Яўгена Полудня стала вядома сёння зранку. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, гэтай справай займаецца Генпракуратура.

Справай Яўгена Полудня займаецца Генпракуратура

Яго падазраюць у злоўжыванні ўладай.

Крымінальную справу на намесніка міністра ўнутраных справаў пачалі 8 снежня. Як паведамляе сайт Генпракуратуры, створана следчая група, праводзіцца расследаванне.

Нагадаем, што Полудзень стаў намеснікам міністра і начальнікам міліцыі грамадскай бяспекі ў жніўні 2009 года.

Фота — mvd.gov.by, bymedia.net