На турніры "Ралан Гарос" будуць гуляць Гаварцова і Азаранка

Як перадае БелаПАН, у кваліфікацыі спартоўка выйграла ў францужанкі Жулі Куэн, Лін Чзан з Ганконгу і Сесіль Каратанчавай, якая выступала за Казахстан.


З асноўнага раўнда пачне выступ Вікторыя Азаранка. Яе першай саперніцай будзе чэшка Андрэа Главачкава.
А вось іншым нашым тэнісістам пашанцавала менш. Дар'я Кустова прайграла ў першым крузе кваліфікацыі італьянцы Анне Флорыс. У кваліфікацыі мужчынскага адзіночнага разраду Уладзімір Ігнацік саступіў на старце іспанцу Даніэлю Муньясу-Дэ Ла Нава.