На радзіме продкаў Высоцкага народзіны актора адзначаць не будуць

Пра гэта Еўрарадыё паведамілі ў раённым аддзеле культуры.

Супрацоўніца аддзела культуры райвыканкама: “Я нават такой інфармацыі не чула, што Высоцкі з Бярозаўскага раёну. Мерапрыемстваў мы дакладна ніякіх не плануем”.

Як распавядала Еўрарадыё, даследчыкі мяркуюць, што продкі Уладзіміра Высоцкага паходзілі з вёскі Сялец у Бяроўзаўскім раёне. Артыст нарадзіўся 25 студзеня 1938 года.