На беларуса-хабарніка завялі крымінальную справу ў Расіі

Ён быў спынены супрацоўнікамі паліцыі за парушэнне правіл дарожнага руху. Падчас агляду аўтамабіля быў выяўлены факт транспартавання без дакументаў з Беларусі 11 туш ялавічыны, паведамляе pln-pskov.ru

Жадаючы пазбегнуць адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне ветэрынарна-санітарных правіл перавозкі жывёл, беларус перадаў хабар у памеры 6 тысяч расійскіх рублёў (каля 200 долараў) начальніку тэрытарыяльнага аддзела паліцыі. Пасля гэтага беларус быў затрыманы.

Зараз праводзяцца следчыя дзеянні, накіраваныя на вызначэнне ўсіх акалічнасцяў здзейсненага злачынства.