На АЗС нічога не ведаюць пра зніжэнне коштаў на бензін

Як паведамілі Радыё Свабода на АЗС “Беларусьнафта” ў Мінску, на 18:00 адпаведнага пісьмовага распараджэння ім не паступала. Аператар аўтазапраўкі таксама выказала меркаванне, што і пазней такога загаду не будзе, а кошты застануцца цяперашнімі.

Апошняе падвышэнне коштаў на паліва адбылося апаўночы 7 чэрвеня. Загад на падвышэнне цэнаў сетка АЗС канцэрну “Беларусьнафта” атрымала каля 20:00 6 чэрвеня.