На Алімпіядзе-2012 разгараецца скандал з вольнымі месцамі на трыбунах

У сувязі з гэтым інцыдэнтам арганізатары Гульняў праводзяць расследаванне, перадае ВВС. Паводле адной з версій, вольныя месцы знаходзяцца ў зонах, прызначаных для чыноўнікаў, спонсараў, спартсменаў і журналістаў.
 
Між тым пытанне квіткоў вельмі вострае, бо многія брытанскія заўзятары не змаглі трапіць на  спаборніцтвы.
Старшыня камітэту Алімпійскіх гульняў лорд Коў пазней заявіў, што алімпійскія аб’екты “перапоўненыя” спартовымі фанатамі.