Каб выступіць на сталічных вуліцах, музыкам давядзецца зарэгістравацца
Пасля чаго яны будуць абавязаныя "осуществлять творческую деятельность в предоставленном месте в предоставленное время".
Упершыню ў Мінску падчас святкавання Дня города пройдзе “Свята вулічных музыкаў”.
Праўда, выступіць будзе не так проста. Спачатку музыкам трэба азнаёміцца з абавязковымі ўмовамі ўдзелу і адправіць рэгістрацыйную анкету да 15 жніўня на электронны адрас [email protected].
Арганізатары папярэджваюць, што на “Свяце вулічных музыкаў" забаронены "любыя палітычныя тэксты, заклікі, лозунгі, акцыі" Абавязковымі ўмовамі ўдзелу з'яўляюцца талерантнасць у адносінах да калег-музыкаў і законапаслухмянасць.
Канцэпцыя свята разлічана на моладзевую і забаўляльную тусоўку вулічных музыкаў, танцораў, дыджэяў, аматараў і прафесіяналаў. Свята мінскіх вулічных музыкаў пройдзе 10 верасня ў Траецкім прадмесці з 12-і да 20-і гадзін. Сярод арганізатараў — аўтар ідэі Дня вулічнай музыкі, літоўскі рок-музыка, прадзюсар і акцёр Андрус Маманатовас.