Мужчына, што выкінуўся з вакна РУУСа, забіў сваю дачку за п’янства

22 ліпеня затрыманы 63-гадовы мужчына выкінуўся з вакна пастарунка і памёр у лякарні ад траўмаў. Яго прывезлі ў РУУС як падазраванага ў забойстве ўласнай дачкі. Злачынства было здзейснена ў той самы дзень. 32-гадовая дачка загінулага ўжо даўно выпівала і бацьку гэта не падабалася. У пятніцу ўдзень паміж ёй і бацькам пачалася сварка, у выніку якой і адбылося забойства.

Бацька патэлефанаваў свайму сыну і паведаміў пра тое што зрабіў. А сын ужо выклікаў міліцыю, якая і забрала падазраванага ў пастарунак. У РУУСе мужчына папрасіў адчыніць акно, бо яму было горача, а потым скочыў у яго ды разбіўся, паведамляе сайт ГУУС Мінгарвыканкаму.