Мінскае "Дынама" перамагло ў Хабараўску "Амур" — 4:3

Асноўны час закончыўся ўнічыю 3:3 (шайбы ў мінчукоў закінулі Плат, Падградскі і Лайнэ), у авертайме закінутых шайбаў не было. Буліты больш удала выканалі мінчукі — двойчы закінуў Іргл і аднойчы Мялешка.

Пасля 39 матчаў у дынамаўцаў 68 ачкоў. Яны займаюць першае месца ў дывізіёне Тарасава і другое месца ў Заходняй канферэнцыі КХЛ.

Наступны матч мінскае "Дынама" праводзіць 8 студзеня ў гасцях з навасібірскім клубам "Сібір".

Фота: champ.by