Міністэрства спорту і турызму не плануе развіваць сэкс-турызм

Як адзначае БелаПАН, гэтак Несцяровіч пракаментаваў нашумелую заяву намесніка міністра Чэслава Шульгі наконт развіцця гэтага віду турызму ў краіне.

Прэс-сакратар кажа, што ў нашай краіне ёсць помнікі гістарычнай, культурнай спадчыны, аздараўленчы, сельскі, агра- і экатурызм. Каментуючы заяву Шульгі, Несцяровіч выказаў меркаванне, што яна прагучала ў пэўным кантэксце. На яго думку, намеснік міністра або жартаваў, або падыгрываў журналістам.

Фота — feministki.livejournal.com